Кітайскі дыпламат заклікаў заходнія краіны ўрэгуляваць сур'ёзныя праблемы расізму і расавай дыскрымінацыі

2021-03-22 16:35:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выступаючы ў пятніцу на 46-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, пастаянны прадстаўнік КНР у Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Чэнь Сюй заклікаў ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію, Канаду і краіны ЕС вырашыць свае сур'ёзныя праблемы расізму і расавай дыскрымінацыі.

Ён адзначыў, што Кітай заўсёды рашуча выступаў супраць расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі, распальвання нянавісці і звязанай з імі нецярпімасці. У бягучым годзе спаўняецца 20 гадоў з дня прыняцця Дурбанскай дэкларацыі і Праграмы дзеянняў /ДДПД /. Кітайскі бок падтрымлівае меркаванне афрыканскіх краін аб тым, што міжнародная супольнасць павінна ўзмацніць сваю палітычную волю для поўнага і эфектыўнага ажыццяўлення ДДПД.

ЗША павінны на справе вырашыць свае праблемы расізму, расавай дыскрымінацыі і паліцэйскага гвалту, забараніць распаўсюджанне расісцкіх і дыскрымінацыйных выказванняў, змагацца з дыскрымінацыяй і гвалтам на глебе нянавісці ў дачыненні да афраамерыканцаў, асоб азіяцкага паходжання і мусульман, абараняць правы этнічных меншасцяў, узяць на сябе абавязацельствы па міжнароднай барацьбе з расізмам і садзейнічаць рэалізацыі ДДПД, адзначыў Чэнь Сюй.

Ён заявіў, што Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада і краіны ЕС таксама павінны прыняць меры для вырашэння сваіх сур'ёзных праблем расізму, расавай дыскрымінацыі і гвалту на глебе ксенафобіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ